Кошт

Кошт генеалагічнага даследавання залежыць ад мноства фактараў, таму цана вызначаецца для кожнага асобнага даследавання.

У залежнасьці ад аб’ёму і патрачанага часу прапануем наступныя віды даследаванняў:

Базавае

даследуюцца толькі асноўныя крыніцы (метрыкі, рэвізскія казкі, сямейныя спісы) па аднаму пошукаваму прозвішчу. Вынік падаецца ў выглядзе архіўнай даведкі, фактычным матэрыялам без нашай аналітыкі.

Стандарт

паглыбленае даследаванне асноўных крыніц па прамой лініі замоўленага прозвішча, з роднымі братамі і сёстрармі, але без бакавых галін. Усе матэрыялы ўважліва аналізуюцца, каментуюцца і тлумачацца нашымі спецыялістамі, афармляецца пакаленны роспіс ў суправаджэнні схематычнай выявы. У залежнасці ад знойдзеных дакументаў даследванне таксама будзе змяшчаць ў сабе дадзеныя пра паходжанне (шляхецкае, мяшчанскае, сялянскае і інш.), маёмасныя і зямельныя справы, інфармацыю пра вайсковую і цывільную службу, навучанне, крымінальныя і адміністрацыйныя справы.

Умоўны кошт за базавае даследванне (залежыць ад наяўнасці, аб’ёму і месцазнаходжання дакументаў): ад 600 еўра.

Умоўны кошт за стандартнае даследаванне (залежыць ад наяўнасці, аб’ёму і месцазнаходжання дакументаў): ад ад 1.500 еўра.

VIP-даследаванне

найбольш шырокае вывучэнне і апрацоўка асноўных крыніц па ўсяму роду замоўленага прозвішча з усімі бакавымі галінамі. Усе матэрыялы ўважліва аналізуюцца, нашымі спецыялістамі робяцца каментары і раз’ясненні, афармляецца пакаленны роспіс ў суправаджэнні схематычнай выявы. У залежнасці ад знойдзеных дакументаў даследванне таксама будзе змяшчаць ў сабе дадзеныя пра паходжанне (шляхецкае, мяшчанскае, сялянскае і інш.), маёмасныя і зямельныя справы, інфармацыю пра вайсковую і цывільную службу, навучанне, крымінальныя і адміністрацыйныя справы і шмат іншага.

Пагадзінная аплата

прымяняецца ў складаных выпадках, калі цяжка вызначыць аб’ём працы і кошт патрачаных высілкаў, а таксама пры кансультаванні па правядзенні самастойных архіўных вышуках альбо па жаданні абодвух бакоў. Цана складае: 15 еўра / 1 гадзіна.

Дадатковыя выдаткі

у залежнасці ад аб’ёму даследаванняў у архівах Беларусі, Літвы, Латвіі, Расеі, Украіны і іншых краін. Выдаткі на пераезды і начлег нашых даследчыкаў узгадняюцца загадзя перад прыняццем замовы.

Варыянты аплаты

згодна з практыкай, прынятай у фірмах, якія займаюцца прафесійнымі генеалагічнымі даследаваннямі, абумоўленая сума мусіць быць унесена авансам, перад пачаткам працы. Пры вялікіх сумах альбо ў асобых абумоўленых выпадках магчымая паэтапная аплата.

Генеалагічная справаздача

(тычыцца стандартных і VIP-даследванняў) – вынікі даследавання будуць уключаць ў сябе радаводнае дрэва сям’і ці рода, апісанне сямейный падзеяў і гісторыі, характарыстыку мясцовасці і тэрыторый, дзе жылі члены сям’і. Фінальная апрацоўка архіўных матэрыялаў можа мець фармат  простай раздрукоўкі альбо выдання ў элегантнай вокладцы. Усе асаблівасці, звязаныя з падрыхтоўкай і формай генеалагічнага аналізу, абавязкова абмяркоўваюцца перад прыняццем замовы.