Пра нас

Генеалагічнаe агенцтва «WENDA” было створана ў 2015 г. ў Польшчы дзякуючы ініцыятыве і высілкам Вітольда Ханецкага. Мэтаю  агенцтва ёсьць прадастаўленьне паслуг у архіўных пошуках і апрацоўцы матэрыялаў, а таксама аказанне падтрымкі ўсім асобам, якія цікавяцца і даследуюць гісторыю свайго рода, продкі якіх паходзілі з былога Вялікага Княства Літоўскага (зараз Беларусь і частка Літвы). На працягу нашай працы мы падтрымліваем супрацоўніцтва з многімі навукоўцамі і даследчыкамі, навуковымі ўстановамі і архівамі Беларусі, Літвы, Латвіі, Расеі і Украіны, а таксама асобамі творчых прафесій.

Вітольд Ханецкі

Нарадзіўся ў 1974 г. у Менску, скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт культуры і мастацтваў, факультэт культуралогіі. Прафессійна займаецца генеалагічнымі даследваньнямі і грамадскай дзейнасьцю больш за 20 гадоў. З’яўляецца сталым сябрам і кансультантам Згуртавання Беларускай Шляхты з 1996 г. і адным з заснавальнікаў Грамадскага аб’яднання «Дыярыўш», арганізацый, якія займаюцца генеалогіяй, гістарычнымі даследваннямі ХVII-XIX ст. і новай гісторыяй. Таксама з’яўляецца афіцыйным кансультантам Пецярбургскага генеалагічнага парталу Petergen.com.

Асноўныя тэмы, якія выклікаюць яго найбольшы навуковы інтарэс: «Генеалогія шляхты Вялікага Княства Літоўскага» (у прыватнасці, на тэрыторыях былых Магілёўскай і Віцебскай губерняў), «Земляўладальнікі беларускіх зямель і іх маёмасныя ўзаемаадносіны ў XIX стагоддзі», «Шляхецкія сядзібы: лёсы, людзі, падзеі».

За гэты час ім праведзена некалькі соцень паўнавартасных даследванняў шляхецкіх, мяшчанскіх і сялянскіх родаў, маюцца публікацыі ў навуковых і папулярных выданнях адпаведнага накірунку. У дадзены момант працуе над выданнем некалькіх кніг па гісторыі шляхты Магілёўскай губерні.

Дапамагае яму ў гэтай складанай і захапляльнай справе яго жонка

Ірына Завадская

Нарадзілася ў 1971 г. у Друцку, Віцебскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт журналістыкі, а таксама аспірантуру Беларускай акадэміі мастацтваў. Мастацтвазнаўца і прафесійны журналіст з 30-ці гадовым стажам, супрацоўнічае з вядучымі СМІ Беларусі, піша на тэмы, прысвечаныя беларускай культуры і мастацтву.

ГЕНЕАЛАГIЧНЫЯ ДАСЛЕДВАННI ПА ЗАМОВЕ

Занятак генеалогіяй – гэта складаная інтэлектуальная праца, якая патрабуе ведаў не толькі гісторыі, але і юрыспрудэнцыі мінулых стагоддзяў, тапаграфіі, геаграфіі, этналогіі і сацыялогіі, добрай арыентацыі ў фондах розных архіваў, досведу палеаграфіі, часта – валодання некалькімі мовамі, што можна набыць толькі праз гады карпатлівай практычнай працы.