Менская губерня
Менская губерня існавала ў 1793-1921 гадах. Цэнтр губерні – горад Менск. Утворана 1793.04.23 пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. Займала тэрыторыю Менскага і часткова Наваградскага і Берасцейскага ваяводстваў ВКЛ. З 1795.05.03 да 1796 складала асобнае Менскае намесніцтва. Напачатку губерня складалася з 13 паветаў: Бабруйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Давыд-Гарадоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Ігуменскі, Мазырскі, Менскі, Нясвіжскі, Пастаўскі, Пінскі, Слуцкі. У лістападзе 1796 г. далучаны Рэчыцкі павет, скасаваны Давыд-Гарадоцкі, Докшыцкі, Нясвіжскі, Пастаўскі паветы.
У снежні 1842 г. з Гродзенскай губерні далучаны Наваградскі павет, у Віленскую губерню перададзены Вілейскі і Дзісенскі паветы. З таго часу і да 1919 года Менская губерня адміністрацыйна дзялілася на паветы: Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, Менскі,Наваградскі, Пінскі, Рэчыцкі, Слуцкі.
ГЕНЕАЛАГIЧНЫЯ ДАСЛЕДВАННІ НА ЗАКАЗ
Занятак генеалогіяй – гэта складаная інтэлектуальная праца, якая патрабуе ведаў не толькі гісторыі, але і юрыспрудэнцыі мінулых стагоддзяў, тапаграфіі, геаграфіі, этналогіі і сацыялогіі, добрай арыентацыі ў фондах розных архіваў, досведу палеаграфіі, часта – валодання некалькімі мовамі, што можна набыць толькі праз гады карпатлівай практычнай працы.
З 1917.11.07 Менская губерня ў складзе Заходняй вобласці, з 03.1918 у складзе БНР, з 1.1.1919 у БССР, з 2.2.1919 у ЛітБеле. У 1919-20 гадах утвораны Баранавіцкі і Нясвіжскі паветы, Рэчыцкі, Мазырскі і часткі Бабруйскага, Барысаўскага і Ігуменскага паветаў далучаны да Гомельскай губерні. З ліпеня 1920 у БССР. 1921.03.18, калі частка тэрыторыі губерні, акрамя Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Мазырскага, Менскага і Слуцкага паветаў, адышла ў склад Польшчы, губерня перастала існаваць.
У 1893 было 860 цэркваў, 67 касцёлаў, 6 пратэстанцкіх устаноў (кірхі, зборы, малітоўныя дамы), 9 мячэцяў, 36 сінагог, 420 яўрэйскіх малітоўных дамоў.
Генеалагічнаe агенцтва «WENDA” было створана ў 2015 г. ў Польшчы дзякуючы ініцыятыве і высілкам Вітольда Ханецкага. Мэтаю агенцтва ёсьць прадастаўленьне паслуг у архіўных пошуках і апрацоўцы матэрыялаў, а таксама аказанне падтрымкі ўсім асобам, якія цікавяцца і даследуюць гісторыю свайго рода, продкі якіх паходзілі з былога Вялікага Княства Літоўскага (зараз Беларусь і частка Літвы). На працягу нашай працы мы падтрымліваем супрацоўніцтва з многімі навукоўцамі і даследчыкамі, навуковымі ўстановамі і архівамі Беларусі, Літвы, Латвіі, Расеі і Украіны, а таксама асобамі творчых прафесій.
Area of research
Contact Info
Belarus: +375296851201
(WhatsApp, Viber)
Poland: +48517460700
E-mail: genealogia.wkl@gmail.com