Віленская губерня

Віленская губерня існавала з невялікім перапынкам у 1795-1920 г. на тэрыторыі сучасных Літвы і Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр – горад Вільня. Губерня была створана пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795). У 1796 годзе Віленская губерніія складалася з 11 паветаў – Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі, Вількамірскі, Завілейскі, Ковенскі, Расіенскі, Трокскі, Упіцкі (Панявежскі), Цяльшэўскі і Шавельскі. Большую частку губернііі склалі землі былога Віленскага ваяводства ВКЛ. Гэта – Віленскі, Свянцянскі, Вілейскі, Лідзкі, паўднёва-ўсходняя частка Ашмянскага павету. Трокскі павет складаў у ВКЛ асобнае ваяводства. Дзісенскі павет належаў да Полацкага ваяводства.

Паводле Рыжскай мірнай дамовы 1921 года большая частка губерні адышла да Польшчы (у 1922-39 уваходзіла ў склад Віленскага ваяводства), паўночная частка былой губерні адышла да Літвы, невялікая частка Вілейскага павета – да БССР.

ГЕНЕАЛАГIЧНЫЯ ДАСЛЕДВАННІ НА ЗАКАЗ

Занятак генеалогіяй – гэта складаная інтэлектуальная праца, якая патрабуе ведаў не толькі гісторыі, але і юрыспрудэнцыі мінулых стагоддзяў, тапаграфіі, геаграфіі, этналогіі і сацыялогіі, добрай арыентацыі ў фондах розных архіваў, досведу палеаграфіі, часта – валодання некалькімі мовамі, што можна набыць толькі праз гады карпатлівай практычнай працы.

У 1797 г. Віленская губерня была аб’яднана са Слонімскай у адну Літоўскую губерню, якая 1801.09.09 была падзелена на Віленскую і Гродзенскую губерні. У 1839 годзе Трокскі павет быў скасаваны, а Браслаўскі перайменаваны ў Новааляксандраўскі. У 1843 г. частка паветаў перададзена новастворанай Ковенскай губерні. Ад гэтага часу і да 1920 года ў склад Віленскай губерні ўваходзілі паветы: АшмянскіВілейскі (далучаны з Менскай губерні ў 1843), ВіленскіДзісенскі (далучаны з Мінскай губерні ў 1843), Лідскі (далучаны з Гродзенскай губерні ў 1843), Свянцянскі (былы Завілейскі, перайменаваны ў 1842), Трокскі (адноўлены ў 1843).

Губерня была падзелена на 14 каталіцкіх дэканатаў Віленскай дыяцэзіі: віленскія гарадскі і павятовы, гедройцкі, троцкі, мерацкі, ашмянскі, вішнеўскі, свянцянскі, свірскі, лідскі, радунскі, вілейскі, надвілейскі, дзісенскі. Агулам у губерні было 152 парафіі, 203 касцёлы, 304 капліцы, 737 337 парафіян.

Генеалагічнаe агенцтва «WENDA” было створана ў 2015 г. ў Польшчы дзякуючы ініцыятыве і высілкам Вітольда Ханецкага. Мэтаю  агенцтва ёсьць прадастаўленьне паслуг у архіўных пошуках і апрацоўцы матэрыялаў, а таксама аказанне падтрымкі ўсім асобам, якія цікавяцца і даследуюць гісторыю свайго рода, продкі якіх паходзілі з былога Вялікага Княства Літоўскага (зараз Беларусь і частка Літвы). На працягу нашай працы мы падтрымліваем супрацоўніцтва з многімі навукоўцамі і даследчыкамі, навуковымі ўстановамі і архівамі Беларусі, Літвы, Латвіі, Расеі і Украіны, а таксама асобамі творчых прафесій.