Магілёўская губерня

Магілёўская губерня Расейскай Імперыі існавала ў 1772-1919 гг. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляўся горад Магілёў. Губерня была ўтворана пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772г. Уключала Аршанскую, Магілёўскую, Мсціслаўскую і Рагачоўскую правінцыі.  У 1778г. перайменавана ў Магілёўскае намесніцтва, якое ў 1796 было скасавана, а паветы ўвайшлі ў склад Беларускай губерні з цэнтрам у Віцебску.

У 1777 губерня была падзелена на 12 паветаў: Аршанскі, Бабінавіцкі, Беліцкі, Клімавіцкі, Копыскі, МагілёўскіМсціслаўскіРагачоўскіСенненскі, Старабыхаўскі, Чавускі і Чэрыкаўскі.

ГЕНЕАЛАГIЧНЫЯ ДАСЛЕДВАННІ НА ЗАКАЗ

Занятак генеалогіяй – гэта складаная інтэлектуальная праца, якая патрабуе ведаў не толькі гісторыі, але і юрыспрудэнцыі мінулых стагоддзяў, тапаграфіі, геаграфіі, этналогіі і сацыялогіі, добрай арыентацыі ў фондах розных архіваў, досведу палеаграфіі, часта – валодання некалькімі мовамі, што можна набыць толькі праз гады карпатлівай практычнай працы.

Магілёўская губерня адноўлена ў 1802 г. у складзе ранейшых 12 паветаў, падзеленых на 39 станаў і 147 валасцей.  У 1840 Бабінавіцкі павет быў скасаваны і далучаны да Аршанскага, у 1852 Беліцкі павет перайменаваны ў Гомельскі павет, Старабыхаўскі ў Быхаўскі. У 1861 Копыскі павет быў скасаваны, а яго тэрыторыя падзелена паміж паветамі Сенненскім, Аршанскім і новаствораным Горацкім, да якога таксама была далучана частка Аршанскага павета. З верасня 1917г. Магілёўская губерня ў складзе Заходняй вобласці, уваходзіла ў склад БНР, абвешчанай у сакавіку 1918г., са студзеня 1919 у БССР, з лютага ў РСФСР. 1919.11.07  Магілёўская губерня была скасавана, 9 яе паветаў увайшлі ў Гомельскую губерню, Мсціслаўскі павет перададзены Смаленскай, а Сенненскі – Віцебскай губерні.

Губерня ўваходзіла ў Магілёўскую праваслаўную і Магілёўскую каталіцкую епархіі. У канцы 19 стагоддзя налічвалася 804 праваслаўнай царквы, 6 мужчынскіх і 5 жаночых манастыроў, 30 касцёлаў, 2 лютэранскія кірхі, 29 адзінаверскіх цэркваў і стараверскіх малітоўных дамоў, 340 сінагог і яўрэйскіх малітоўных дамоў.

Генеалагічнаe агенцтва «WENDA” было створана ў 2015 г. ў Польшчы дзякуючы ініцыятыве і высілкам Вітольда Ханецкага. Мэтаю  агенцтва ёсьць прадастаўленьне паслуг у архіўных пошуках і апрацоўцы матэрыялаў, а таксама аказанне падтрымкі ўсім асобам, якія цікавяцца і даследуюць гісторыю свайго рода, продкі якіх паходзілі з былога Вялікага Княства Літоўскага (зараз Беларусь і частка Літвы). На працягу нашай працы мы падтрымліваем супрацоўніцтва з многімі навукоўцамі і даследчыкамі, навуковымі ўстановамі і архівамі Беларусі, Літвы, Латвіі, Расеі і Украіны, а таксама асобамі творчых прафесій.