Гродзенская губерня

Гродзенская губерня існавала ў 1801-1921 гг. Адміністрацыйны цэнтр – горад Гродна. Тэрыторыі, якія займала губерня былі далучаны да Расейскай імперыі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год). Пачаткова былі ўтвораны Слонімская і Віленская губерні (намесніцтвы), якія ў 1797 годзе былі аб’яднаныя ў Літоўскую губерню. У 1801 яна была падзелена на Віленскую губерню і Слонімскую, перайменаваную 1802.08.28 у Гродзенскую. Да 1840 на тэрыторыі губерні дзейнічаў Статут ВКЛ 1588. У 1843 годзе Навагрудскі павет быў перададзены Менскай губерні, Лідскі – Віленскай губерні.

Ад 1843 і да 1921 года Гродзенская губерня ўключала 8 паветаў: Беластоцкі (далучаны ў г. са скасаванай Беластоцкай вобласці), Бельскі (далучаны ў 1843 са скасаванай Беластоцкай вобласці), БрэсцкіВаўкавыскіГродзенскіКобрынскіПружанскіСакольскі (Саколкаўскі) (далучаны ў 1843г. са скасаванай Беластоцкай вобласці), Слонімскі.

ГЕНЕАЛАГIЧНЫЯ ДАСЛЕДВАННІ НА ЗАКАЗ

Занятак генеалогіяй – гэта складаная інтэлектуальная праца, якая патрабуе ведаў не толькі гісторыі, але і юрыспрудэнцыі мінулых стагоддзяў, тапаграфіі, геаграфіі, этналогіі і сацыялогіі, добрай арыентацыі ў фондах розных архіваў, досведу палеаграфіі, часта – валодання некалькімі мовамі, што можна набыць толькі праз гады карпатлівай практычнай працы.

У 1893 у губерні 39 станаў, 185 валасцей, 9 павятовых і 16 заштатных гарадоў, 62 мястэчкі. Паводле Рыжскай мірнай дамовы 1921 года землі Гродзенскай губерні перададзены Польшчы. Былыя Беластоцкі, Бельскі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Саколкаўскі паветы ўвайшлі ў Беластоцкае ваяводства, Брэсцкі, Кобрынскі, Пружанскі – у Палескае ваяводства, а Слонімскі павет – у Навагрудскае ваяводства.

У 1891 на тэрыторыі Гродзенскай губерні дзейнічала 4 праваслаўных манастыры, 490 цэркваў, 2 каталіцкія кляштары, 92 касцёлы, 7 пратэстанцкіх цэркваў, 6 малітоўных дамоў, 57 сінагог і 316 яўрэйскіх малітоўных дамоў, 3 магаметанскія мячэці.

Генеалагічнаe агенцтва «WENDA” было створана ў 2015 г. ў Польшчы дзякуючы ініцыятыве і высілкам Вітольда Ханецкага. Мэтаю  агенцтва ёсьць прадастаўленьне паслуг у архіўных пошуках і апрацоўцы матэрыялаў, а таксама аказанне падтрымкі ўсім асобам, якія цікавяцца і даследуюць гісторыю свайго рода, продкі якіх паходзілі з былога Вялікага Княства Літоўскага (зараз Беларусь і частка Літвы). На працягу нашай працы мы падтрымліваем супрацоўніцтва з многімі навукоўцамі і даследчыкамі, навуковымі ўстановамі і архівамі Беларусі, Літвы, Латвіі, Расеі і Украіны, а таксама асобамі творчых прафесій.