Віцебская губерня
Віцебская губерня існавала ў 1802-1924 гг. Адміністрацыйны цэнтр – горад Віцебск. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) большая частка Віцебскага і Полацкага ваяводстваў ВКЛ была далучана да Расейскай Імперыі. Спачатку абшар уваходзіў у Пскоўскую губерню, а з 1776 ва ўтвораную Полацкую губерню (у 1778-1796 гадах – Полацкае намесніцтва). Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) з новадалучаных тэрыторый былога Полацкага ваяводства быў утвораны Лепельскі павет. У 1796 годзе Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы былі аб’яднаны ў Беларускую губерню, якая была скасавана 1802.02.27, а яе тэрыторыя падзелена на Віцебскую і Магілёўскую губерні.
Віцебская губерня падзялялася на 12 паветаў: Веліжскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Дзвінскі, Дрысенскі, Лепельскі, Люцынскі, Невельскі, Полацкі, Рэжыцкі, Себежскі і Суражскі (скасаваны ў 1866, яго тэрыторыя падзелена паміж Веліжскім, Віцебскім і Гарадоцкім паветамі).
ГЕНЕАЛАГIЧНЫЯ ДАСЛЕДВАННІ НА ЗАКАЗ
Занятак генеалогіяй – гэта складаная інтэлектуальная праца, якая патрабуе ведаў не толькі гісторыі, але і юрыспрудэнцыі мінулых стагоддзяў, тапаграфіі, геаграфіі, этналогіі і сацыялогіі, добрай арыентацыі ў фондах розных архіваў, досведу палеаграфіі, часта – валодання некалькімі мовамі, што можна набыць толькі праз гады карпатлівай практычнай працы.
У 1917-19 Віцебская губерня ўваходзіла ў склад розных адміністрацыйных утварэнняў (Заходняя вобласць, Заходняя камуна), напрыканцы была далучана да РСФСР. У ліпені 1919 у Віцебскую губерню перададзены Сенненскі павет Магілёўскай губерні, у лістападзе 1920 – Аршанскі павет Гомельскай губерні (новаўтворанай адміністрацыйнай адзінкі з паветаў скасаванай Магілёўскай губерні). Паводле дамовы РСФСР з Латвіяй у 1920 годзе Дзвінскі, Люцынскі і Рэжыцкі паветы адышлі да Латвіі. У лютым 1923 скасаваны Гарадоцкі, Дрысенскі і Сенненскі паветы; Лепельскі павет перайменаваны ў Бачэйкаўскі. Віцебская губерня была скасавана 1924.03.10. Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі, Полацкі, Сенненскі, Суражскі паветы ўвайшлі ў склад БССР, а Веліжскі, Невельскі, Себежскі – у склад Пскоўскай губерні РСФСР.
У 1914 годзе у Віцебскай губерні налічвалася 666 цэркваў (глядзі спіс праваслаўных прыходаў Віцебскай і Полацкай епархіі на 1906 год), 149 касцёлаў, 53 сінагогі, 262 яўрэйскіх і 81 стараверскіх малітоўных дамоў, 14 кірхаў.
Генеалагічнаe агенцтва «WENDA” было створана ў 2015 г. ў Польшчы дзякуючы ініцыятыве і высілкам Вітольда Ханецкага. Мэтаю агенцтва ёсьць прадастаўленьне паслуг у архіўных пошуках і апрацоўцы матэрыялаў, а таксама аказанне падтрымкі ўсім асобам, якія цікавяцца і даследуюць гісторыю свайго рода, продкі якіх паходзілі з былога Вялікага Княства Літоўскага (зараз Беларусь і частка Літвы). На працягу нашай працы мы падтрымліваем супрацоўніцтва з многімі навукоўцамі і даследчыкамі, навуковымі ўстановамі і архівамі Беларусі, Літвы, Латвіі, Расеі і Украіны, а таксама асобамі творчых прафесій.
Area of research
Contact Info
Belarus: +375296851201
(WhatsApp, Viber)
Poland: +48517460700
E-mail: genealogia.wkl@gmail.com